Аляксандр Яўціхаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 жніўня 1982

Дата затрымання: 23 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Лешчанка Андрэй

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Групы: Спартсмены

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Аляксандр Мікалаевіч Яўціхаў быў асуджаны ў Брэсцкім абласным судзе ў закрытым рэжыме па ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). Справу з 5 па 8 лютага 2024 года разгледзеў суддзя Андрэй Лешчанка.

На «пакаяльным» відэа беларус расказваў, што працуе трэнерам па каратэ і яму прад'явілі абвінавачанне ў тым, што ён нібыта зняў на відэа ваенную тэхніку і выклаў яго ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал. Таксама затрыманы паведаміў, што ў 2020 годзе развешваў стужачкі на слупах і знаках, расклейваў улёткі ўздоўж дарогі.

19 красавіка 2024 г. у Аляксандра адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Павел Каршуновіч.

26 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Утрымліваўся ў СІЗА № 7, актуальны адрас невядомы.

Затрымалі трэнера па каратэ за відэа з перасоўваннем ваеннай тэхнікі

На «пакаяльным» відэа беларус расказвае, што працуе трэнерам па каратэ і яму прад'явілі абвінавачанне ў тым, што ён нібыта зняў на відэа ваенную тэхніку і выклаў яго ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»