Данута Перадня

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 26 студзеня 2002

Дата затрымання: 28 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 6 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Картавенка Алена

Месца зняволення: ПК № 4

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Групы: Студэнты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Беціна Штарк-Ватцынгер, дэпутатка Бундэстага Германіі, федэральная міністарка адукацыі і навуковых даследаванняў

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Данута Перадня

Данута Сяргееўна Перадня была затрымана 28 лютага 2022 г., калі прыехала на маршрутцы з Кіраўска ў Магілёў. 

На Дануту завялі крымінальную справу па арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). У віну ёй паставілі тое, што яна 27 лютага перапосціла ў адзін з магілёўскіх чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там утрымліваўся заклік да вулічных выступленняў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе прамога ўступлення ў вайну.

Данута — студэнтка-выдатніца. Вучылася на рамана-германскай філалогіі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова, адкуль яе адлічылі пасля затрымання ў лютым 2022 г.

10 чэрвеня 2022 г. КДБ дадаў яе ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Суд Кіраўскага раёна 1 ліпеня 2022 г. прызнаў Дануту вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў 6 гадоў і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Апеляцыйную скаргу 20-гадовай Дануты Перадні разгледзелі 11 кастрычніка 2022 г. у Магілёўскім абласным судзе. Палітзняволеную перавялі з СІЗА-5 у СІЗА-3.

Як адзначылі юрысты "Вясны", крымінальная справа супраць Дануты не была падсудная раённаму суду, таму суд Кіраўскага раёна не мог разглядаць яе — гэта парушэнне заканадаўства

У Магілёўскім абласным судзе 22 лістапада 2022 г. зноў разглядзелі справу супраць дзяўчыны па тых жа артыкулах Крымінальнага кодэкса (ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 368), па якіх яе ўжо асудзілі 4 ліпеня ў судзе Кіраўскага раёна да шасці з паловай гады калоніі. 11 кастрычніка судовая калегія ў Магілёўскім абласным судзе разглядзела апеляцыйную скаргу Дануты і адмяніла прысуд першай інстанцыі праз непадсуднасць раённаму суду. Магілёўскі абласны суд па новай разглядзеў справу студэнткі, але на вынік гэта ніяк не паўплывала. Суддзя Алена Картавенка зноў прызначыла палітзняволенай шэсць з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

23 снежня 2022 г. МУС уключыла дзяўчыну ў "спіс экстрэмістаў".

У студзені 2023 г. стала вядома, што Дануту этапавалі з Турмы № 4 у гомельскую жаночую калонію № 4.

Справу палітзняволенай Дануты Перадні, асуджанай да 6,5 гадоў калоніі, будуць разглядаць па новай

Дануце, акрамя абразы Лукашэнкі (арт. 368 КК), ставяцца ў віну заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 1 арт. 361 КК), якія адносіцца да злачынства супраць дзяржавы (глава 32 Крымінальнага кодэкса). А значыць крымінальную справу супраць Перадні мог разглядаць толькі абласны ці Мінскі гарадскі суд. Чаму суд Кіраўскага раённага суда разгледзеў гэтую справу — невядома.

Праваабаронцы "Вясны" праінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра пераслед беларусаў за антываенную пазіцыю

Вядома пра шматлікія крымінальныя пераследы ў сувязі з антываеннымі выказваннямі і іншымі спосабамі выказвання салідарнасці з Украінай: за антываенныя і антырасейскія выказванні ў сацсетках, распаўсюд інфармацыі пра перасоўванне расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, спробы перашкодзіць перасоўванню вайсковай тэхнікі на чыгунцы. У якасці прыкладаў праваабаронцы прывялі справы супраць палітзняволеных Дануты Перадні, асуджанай да 6,5 гадоў калоніі за рэпост тэксту, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»