Ягор Ібрагімаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 кастрычніка 2001
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Якубіцкая Кацярына
Месца зняволення: Следчая турма № 8
Справы: Пратэсты Мінск
Ягор Сяргеевіч Ібрагімаў родам з Ліды. Быў асуджаны за ўдзел у пратэстах-2020 у судзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК. Прысуд ад 25 траўня 2021 года — 4 гады калоніі.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
3 і 12 чэрвеня 2024 года ў судзе горада Жодзіна была разгледжана справа на падставе ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). Суддзя Якубіцкая Кацярына. Вынік суда пакуль невядомы.
Утрымліваецца ў СТ № 8.
Ягор абскардзіў рашэнне суда. Разгляд апеляцыйнай скаргі ў Мінскім абласным судзе прызначаны на 10 верасня 2024 г. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.
10 верасня 2024 г. у Ягора адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Рыбакоў.
Яшчэ аднаго палітвязня асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы"