Уладзімір Кароткі

Палітвязень

Дата нараджэння: 22 траўня 1984

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Гурынава Ана

Месца зняволення: Турма № 4

У судзе Гарадоцкага раёна 4 чэрвеня 2024 года асудзілі Уладзіміра Уладзіміравіча Кароткага паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Гурынава прызначыла Уладзіміру два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Уладзіміру прызначылі прымусовае лекаванне ад алкагалізму.

9 жніўня 2024 разгледзяць апеляцыю на прысуд. Старшыня судовай калегіі Губанаў Дзяніс Мацвеевіч.

16 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

2 гады калоніі гарадчаніну за сарваны з крамы чырвона-зялёны сцяг

У судзе Гарадоцкага раёна 4 чэрвеня 2024 года асудзілі Уладзіміра Кароткага паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Гурынава прызначыла Уладзіміру два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»