Таццяна Макеева

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 17 траўня 1958

Дата затрымання: 7 траўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый

Месца зняволення: ПК № 4

Справы: Пратэсты Мінск

Таццяну Віктараўну Макееву затрымалі паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі ці народнага засядальніка) Крымінальнага кодэксу. У чым дакладна абвінавачваюць жанчыну — невядома.

Яна ўтрымлівалася ў СІЗА-1. 

Справу Таццяны разглядаў Дзмітрый Лукашэвіч у судах Фрунзенскага і Заводскага раёнаў Мінска. Адбылося 14 пасяджэнняў, якія прайшлі 26-27 чэрвеня, 1, 11, 12, 15, 18, 19, 22, 23, 23, 26, 30 ліпеня. Верагодна, 1 жніўня 2024 г. быў прызначаны перагляд справы, на якім быў агучаны прысуд: 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму ды штраф 2 000 руб.

29 кастрычніка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Мінскім гарадскім судзе. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Рудэнка.

21 лістапада 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбывае тэрмін у ПК № 4. 

Адрас утрымання: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»