Марк Невар
Палітвязень
Дата нараджэння: 7 красавіка 2000
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Багінскі Сяргей
Месца зняволення: ПК № 3
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Марк Юр'евіч Невар быў асуджаны Гомельскім абласным судом. 12 кастрычніка 2023 года пачаўся суд над ім. Яму інкрымінавалі ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 і ч. 3 арт. 361-1 КК).
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны ў 2022 годзе падпісаўся на Telegram-каналы і прымаў актыўны ўдзел у іх дзейнасці праз Telegram-боты. У прыватнасці, знаходзячыся на тэрыторыі Гомеля, ён зрабіў фота-і відэаздымку перамяшчэння ваеннай тэхнікі. Затым ён накіраваў такі матэрыял з каментарамі пра шлях руху машын у Telegram-каналы праз боты, якія забяспечвалі яго дзейнасць. Інфармацыйная прадукцыя выкарыстаных абвінавачаным Telegram-рэсурсаў па рашэнні суда была прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.
8 лістапада 2023 года суддзя Багінскі Сяргей вынес прысуд па справе.
На 9 студзеня 2024 г. у Марка прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Уладзімір Чаравач.
19 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Асуджаны да пазбаўлення волі на 2 гады і 6 месяцаў. Прысуд адбывае ў ПК-3.