Ілля Давыдзенка
Палітвязень
Дата нараджэння: 6 кастрычніка 1998
Дата затрымання: 2 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Кацэр Сяргей
Месца зняволення: ПК № 22
Ілля Васільевіч Давыдзенка быў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Справа была заведзена за спальванне пудзіла Лукашэнкі. Таксама на Іллю была заведзена справа за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 15 верасня 2022 г. суддзя Сяргей Кацэр асудзіў Іллю на 3 гады зняволення ў калоніі. Менавіта такое пакаранне патрабавала абвінавачанне. Неўзабаве палітвязня перавялі з СІЗА-1 у СІЗА-6.
Палітвязень адбывае пакаранне ў івацэвіцкай ПК № 22.
Вынесены прысуд палітзняволеным, якіх абвінавацілі ў спальванні пудзіла Лукашэнкі