Ірэна Клявец
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 18 жніўня 1983
Дата затрымання: 15 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
- арт. 426 Крымінальнага кодэкса — Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 25 ліпеня 2023
Суддзя: Супрун Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: Справа ЧКБ
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Ірэна Іосіфаўна Клявец — спецыялістка Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, яе затрымалі летам 2022 года. Вядома, што ў жанчыны чацвёра непаўналетніх дзяцей.
Клявец інкрымінавалі чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса за перадачу звестак у ЧКБ. Ёй інкрымінуюць ч. 3 арт.130 ("Узбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы"), ч. 3 арт. 203-1 ("Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных"), ч. 3 арт. 352 ("Неправамернае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй"), ч. 3 арт. 426 ("Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў") Крымінальнага кодэкса.
У судзе Маскоўскага раёна Мінска Дзмітрый Супрун асудзіў палітзняволеную на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
25 ліпеня 2023 г. у закрытым судовым пасяджэнні ў Вярхоўным судзе Юрый Руткоўскі будзе разглядаць апеляцыйную скаргу палітзняволенай.
Была пераведзена з СІЗА-1 у ПК-4 для адбыцця пакарання.
31 жніўня 2023 г. КДБ унёс палітзняволеную ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
11 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.