Уладзімір Балабановіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 чэрвеня 1975
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Галаўкова Вера
Месца зняволення: ПК № 11
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Уладзімір Уладзіміравіч Балабановіч — бізнесоўца, сузаснавальнік кампаніі Industrial Kinetic Lab, якая вырабляе абсталяванне для апрацоўкі каменя. Таксама ён былы дырэктар дэпартамента бяспекі ў групе кампаній "Белагра". А да нядаўняга часу быў дырэктарам кампаніі "Молпак", якая займаецца аптовым гандлем малочкі.
Дата затрымання бізнесоўца невядомая, але ёсць інфармацыя аб тым, што ў канцы студзеня 2024 года Балабановіча ўключылі ў склад “экстрэмісцкага фармавання” “Трыэліт” (гэта дваровы чат таварыства ўласнікаў, які кіруе новабудоўлямі ў Мінску). На той момант, верагодна, ён ужо быў за кратамі.
Уладзіміра вінавацяць у "распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы" (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў "закліках да мер абмежавальнага характару, скіраванымі на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны" (ч. 3 арт. 361 КК).
Судовы працэс над ім пачаўся 2 траўня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе (Суддзя Вера Галаўкова). Прысуд — 3 гады ў калоніі агульнага рэжыма.
23 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Святлана Бандарэнка. Прысуд набыў моц, з СІЗА № 6 Уладзімір этапаваны ў ПК № 11.
У жніўні 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
У Мінску пачалі судзіць бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча