Іван Вярбіцкі
Дата нараджэння: 17 ліпеня 1965
Дата затрымання: 21 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
арт. 377 Крымінальнага кодэкса — Знішчэнне афіцыйных дакументаў
арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 8 гадоў і 1 месяц
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Пятрова Людміла, Касцюк Таццяна, Гладкі Мікалай
Пракурор: Кавальчук Сяргей
Месца зняволення: Турма № 4
Заява аб прызнанні палітвязнем

Іван Францавіч Вярбіцкі — жыхар Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Працаваў мастаком-дызайнерам, затым перакваліфікаваўся і працаваў мультыплікатарам, рэжысёрам, мантажорам відэа. Малюе карціны, піша апавяданні.
Яго абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу: падбухторванне да акта тэрарызму (частка 1 артыкула 289 КК), незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (артыкул 295 КК), а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў (частка 1 артыкула 377 КК).
Згодна з матэрыяламі справы, 14 кастрычніка 2020 года ў мэтах дэстабілізацыі грамадскага парадку грамадзянін размясціў у адной з груп Telegram-канала тэкставыя паведамленні, у якіх утрымліваліся заклікі да пашкоджання «кактэйлямі Молатава» будынка КДБ і падпалу пракуратуры Ашмянскага раёна. У гэты ж дзень і ў тым жа Telegram-чаце пад нікам «Dimon D» ён размясціў паведамленне з заклікамі да пашкоджання і знішчэння маёмасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў шляхам падпалу транспартных сродкаў, якія належаць ім. Між тым падчас ператрусу супрацоўнікі органаў унутраных спраў выявілі і канфіскавалі боепрыпасы і выбуховыя рэчывы.
Вярбіцкі па трох артыкулах 15 сакавіка 2021 года быў асуджаны да 8 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Быў пераведзены на турэмны рэжым, які адбывае ў Турме № 4.
16 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Івана ў спіс "асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 19 снежня 2022 года разглядалі справу супраць палітвязня паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Праваабаронцы высвятляюць рашэнне, якое прыняла суддзя Таццяна Касцюк.
Суддзя Мікалай Гладкі 14 сакавіка 2023 г. будзе разглядаць справу Івана Вярбіцкага паводле ч. 2 арт. 411 КК.
![]()
За жартоўную дыскусію ў тэлеграм-каналах — восем год і адзін месяц калоніі