Станіслаў Міхайлаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 2 снежня 1977

Дата затрымання: 9 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Брэган Яўген

Месца зняволення: ПК № 14

Справы: Пратэсты Пінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Аляксандр Мюлер, дэпутат Бундэстага ад СвДП

Станіслаў Аляксандравіч Міхайлаў перад затрыманнем адвучыўся на дальнабойніка.

Быў затрыманы 9 жніўня ў пінскай кавярні за кубкам кавы па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Падчас затрымання быў збіты.

Пазней Станіславу Міхайлаву было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Станіслава Міхайлава асудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

14 палітвязняў "пінскай справы" пазбавілі волі на тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў

Свае маральныя пакуты пінскія міліцыянты абгрунтавалі тым, што яны «адчулі страх, прыніжэнне, боль і сорам, праз перажытыя падзеі яны страцілі сон, спакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу». Суддзя Яўген Брэган асудзіў усіх 14 палітвязняў на тэрміны ад пяці з паловай да шасці з паловай гадоў калоніі.

Гаспадыня кавярні распавяла маме Станіслава, што яе сына затрымалі, калі ён піў каву

"У адным лісце ён напісаў мне: "Прабач, так атрымалася". Ён дарослы чалавек, і, мабыць, не хоча мяне траўмаваць. Супакойвае і спадзяецца на лепшае".

Адрас для лістоў: ПК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, вул. Міру, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»