Ігар Сідаровіч
Палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Паляшчук Вікторыя, Каханоўская Іна
Пракурор: Пяркоўскі Валерый, Жук Юлія
Месца зняволення: Следчая турма № 8
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Ігар Сідаровіч з Маладзечна, ён мае інваліднасць: у яго адна нага.
Увесну 2021 года суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Яе ўзбудзілі супраць шасці маладзечанцаў, якія 21 лістапада 2020 года перакрылі дарогу ў горадзе на некалькі хвілін.
Дзмітрыю Карабейніку, Рыгору Саладоўнікаву, Сяргею Сідаровічу прысудзілі па аднаму году і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову: "хіміі", Эліне Карыцька – год "хіміі". Ганне Задорскай і Ігару Сідаровічу – штрафы: 195 б.в. (5655 р.) і 140 б.в. (4060 р.).
Суд Маладзечна і Маладзечанскага раёна разгледзеў справу 48-гадовага Ігара Сідаровіча. Суддзя Іна Каханоўская прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзіла на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову - "хатняй хіміі". Таксама суд абавязаў яго выплаціць 1500 рублёў маральнай кампенсацыі пацярпеламу начальніку Маладзечанскага РУУС Вадзіму Прыгары. Бок абвінавачвання падтрымаў пракурор Жук.
Напрыканцы 2024 г. стала вядома, што Ігар зноў затрыманы і знаходзіцца пад вартай.
Маладзечна: па справе аб перакрыцці дарогі пракурор прасіў "хатнюю хімію", прысуды – "хімія" з накіраваннем і штрафы
Асуджанаму раней па артыкуле 342 КК жыхару Маладзечна прысудзілі яшчэ і "хатнюю хімію"