Марына Алісеенка

Палітзняволеная

Дата затрымання: 23 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Месца зняволення: СІЗА-1

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Марына Мікалаеўна Алісеенка была затрымана падчас "рэйду па салідарнасці" напрыканцы студзеня 2024 года. Яе вінавацяць у падтрымцы палітвязняў і іх сем'яў паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Судовы працэс над Марынай пачнецца 2 кастрычніка 2024 года, справу разглядае суддзя Мінскага гарадскога суда Сяргей Хрыпач.

Пра Марыну вядома, што яна скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт у 2008 годзе. Пасля гэтага працавала перакладчыкам, але ў 2012 годзе ўладкавалася ў пяцізоркавы мінскі гатэль Crowne Plaza. За два гады яна з асістэнта менеджара па продажах стала кіраўніком аддзела продажаў і маркетынгу.

2, 3, 4, 16 і 18 кастрычніка 2024 г. адбыўся разгляд справы Марыны ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзя Сяргей Хрыпач

17 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Мікалай Грынцэвіч.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»