Дзмітрый Семчанка

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 жніўня 1983

Дата затрымання: 15 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 23 траўня 2023

Суддзя: Пісарэвіч Яўген

Месца зняволення: ПК № 22

Групы: Журналісты

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Дзмiтрый Віктаравіч Семчанка — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы "прэзідэнцкага пулу" тэлеканала АНТ. У жніўні 2020 года ў знак пратэсту супраць жорсткіх разгонаў мірных акцый Семчанка звольніўся.

У верасні 2020 года Дзмiтрыя асудзілі за ўдзел у пратэсным маршы 16 жніўня і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля звальнення з дзяржаўнага тэлеканала Дзмiтрый Семчанка працаваў у PR-сферы, быў супрацоўнікам кампаніі “Белагра”.

15 верасня 2022 года Дзмітрыя Семчанку затрымалі разам з яго жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Пасля заканчэння гэтага тэрміну Дзмiтрый не выйшаў на волю і быў асуджаны яшчэ на 13 сутак арышту па артыкуле 19.11 КаАП за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў” у яго сацыяльных сетках.

Калі Дзмiтрый Семчанка 13 кастрычніка 2022 года не выйшаў на волю, стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

На пачатку снежня палітвязня перавялі з СІЗА-1 у жодзінскую СТ № 8.

Справу Дзмітрыя пачалі разглядаць 21 сакавіка 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе. Дзяржаўнае абвінавачванне запатрабавала для палітзняволенага тры гады зняволення: менавіта такое пакаранне прызначыў 23 сакавіка суддзя Яўген Пісарэвіч.

У сярэдзіне красавіка 2023 г. палітзняволенага перавялі ў СІЗА-6.

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 23 траўня 2023 г. у Вярхоўным судзе. Прысуд пакінулі без зменаў.

9 чэрвеня 2023 г. МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".

14 чэрвеня 2023 г. КДБ унёс палітвязня ў "спіс тэрарыстаў".

Палітвязень адбывае тэрмін у ПК № 22.

У пачатку лістапада крыніца, якая мае кантакты з былымі вязнямі калоніі, падзялілася з "Радыё Свабода" апошнімі звесткамі пра журналіста:

"Ён трымаецца нармальна, мае роўныя адносіны з іншымі вязнямі. Вучыцца на зваршчыка, у вольны час шмат займаецца спортам — яго часта бачаць на спартовай пляцоўцы. Да яго даходзяць лісты ад сваякоў, ёсьць і тэлефонныя званкі. На волю яму выходзіць у сярэдзіне 2025 году".

Адрас утрымання: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»