Сямён Акула
Палітвязень
Дата нараджэння: 16 лютага 1980
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 216 Крымінальнага кодэкса — Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Жывіца Алена
Месца зняволення: ПК № 3
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Мінск
Сямён Віктаравіч Акула — уладальнік сервіснага цэнтра па рамонту камп’ютарнай тэхнікі. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў лістападаўскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе і ў тым, што ён нібыта выплочваў сваім падначаленым заробак "у капэртах". Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу) і паводле ч. 1 арт. 342 КК. Быў змешчаны ў СІЗА-1
Вядома, што мужчыну затрымлівалі ў мінскім офісе па рамонту камп’ютарнай тэхнікі на вуліцы Багдановіча. Сілавікі тады вынялі ўсю тэхніку. Па папярэдняй інфармацыі, мужчына мог знаходзіцца пад вартай паўтары года. 43-годдзе Сямён адзначыў 16 лютага на судовым працэсе.
Суд пачаўся ў пачатку лютага 2023 г., усяго прайшло дзесяць пасяджэнняў. Суддзя Кастрычніцкага раёна горада Мінска Алена Жывіца 23 лютага 2023 года асудзіла мужчыну да двух гадоў і шасці месяцаў калоніі, як і прасіла дзяржаўнае абвінавачванне.
Адбывае пакаранне ў ПК № 3.
Па падліках, мусіць выйсці на волю 25 траўня 2025 г.
Уладальніка цэнтра па рамонту кампутарнай тэхнікі асудзілі да 2,5 года калоніі