Ігар Сарокін

Палітвязень

Дата нараджэння: 30 красавіка 1988

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Шурын Дзмітрый

Месца зняволення: СІЗА-6

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Справы: Пратэсты Брэст

Ігар Сарокін

Ігар Алегавіч Сарокін да затрымання жыў у Польшчы і працаваў электрыкам. Яго затрымалі на мяжы па вяртанні ў Беларусь 28 лютага 2024 года па справе аб ўдзеле ў паслявыбарчых пратэстах. Яму прад'яўлена абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).

У Ігара ёсць адно непаўналетняе дзіця. 

Справа пачала разглядацца ў судзе Ленінскага раёна Брэста 30 ліпеня 2024 года суддзём Дзмітрыем Шурыным.

5 жніўня 2024 г. быў агучаны прысуд — 1 год і 6 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Утрымліваецца ў СІЗА № 6. 

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся ў Брэсцкім абласным судзе 8 кастрычніка 2024 г. Старшыня судовай калегіі Андрэй Сіз.

Яшчэ восем жыхароў Брэста асудзілі да калоніі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту

У судзе Ленінскага раёна Брэста пятага жніўня 2024 года абвясцілі прысуд суд яшчэ васьмі мясцовым жыхарам — Івану Амрэйчыку, Васілю Ніпарку, Аляксею Самайлюку, Анатолю Закурку, Ігару Сарокіну, Сяргею Дземідзюку, Мікіту Яхімовічу і Валянціне Жукоўскай.

Адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»