Валянцін Штэрмер

Палітвязень

Дата нараджэння: 2 лютага 1964

Дата затрымання: 9 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Багінскі Сяргей

Групы: Бізнесмены

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Валянціна Генадзевіча Штэрмера, паводле праўладных тэлеграм-каналаў, затрымалі за "8 каментароў на тэму СВА з абразамі грамадзян Расіі", чым ён нібыта "паспрабаваў распаліць нацыянальную варожасць і варажнечу". Таксама паведамлялася аб пакінутых абразах у дачыненні да Лукашэнкі. Яго вінавацілі паводле арт. 130, арт. 361-1, арт. 368 Крымінальнага кодэксу.

Справу Валянціна ў Гомельскім абласным судзе 2 кастрычніка 2023 г. разглядаў Сяргей Багінскі.

Ён прызнаў Штэрмера вінаватым "ва ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці" і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады.

Ён жа прызнаны вінаватым "у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці", і на падставе ч. 1 арт. 130 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі і на падставе ч. 1 арт. 368 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

Шляхам частковага складання, канчаткова суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Да арышту Валянцін Штэрмер быў дырэктарам ТАА “Авангардбізнесрэсурс”, быў заснавальнікам камерцыйных фірм у Расіі.

15 снежня 2023 г. дададзены МУС у "спіс экстрэмістаў".

20 снежня 2023 г. дададзены КДБ у "спіс тэрарыстаў".

Утрымліваўся ў СІЗА-3.

У Гомелі асудзілі прадпрымальніка па "экстрэмісцкіх" артыкулах

Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»