Артур Голубеў

Палітвязень

Дата нараджэння: 3 ліпеня 1990

Дата затрымання: 11 верасня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Мурашка Кацярына

Справы: Пратэсты Мінск

Артур Ігаравіч Голубеў асуджаны ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска 2 лістапада 2023 года паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 2 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядала суддзя Мурашка Кацярына. Прысуд невядомы, але ён звязаны з пазбаўленнем волі. 

16 студзеня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Артура ў Мінскім гарадскім судзе. Старшыня судовай калегіі Алена Ананіч. Прысуд набыў моц. 

2 лютага 2024 г. унесены ў "спіс экстрэмістаў".

Утрымліваўся ў СІЗА-1, актуальны адрас высвятляецца.

16 кастрычніка 2024 г. у Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Артура. Старшыня судовай калегіі Жана Брысіна

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»