Ігар Папоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 верасня 1968

Дата затрымання: 5 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: прымусовае лячэнне

Від пакарання: прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары

Суддзя: Зянькевіч Валянціна

Ігар Паўлавіч Папоў асуджаны Мінскім гарадскім судом па арт. 369, арт. 364, ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. З 2 па 12 траўня 2023 года справу разгледзела суддзя Валянціна Зянкевіч.

4 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Ігара ўжо накіравалі ў псіхіятрычную бальніцу "Гайцюнішкі" Воранаўскага раёна.

Падтрымаць Ігара лістамі можна па адрасе: в. Гайцюнішкі, Воранаўскі р-н, Гродзенская вобл., 231383.

За каментары ў інтэрнэце мужчыну адправілі ў псіхіятрычную лякарню "Гайцюнішкі"

У Мінскім гарадскім судзе паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса судзілі як асобу, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, 54-гадовага мінчука Ігара Папова.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»