Дзяніс Нікіта

Палітвязень

Дата нараджэння: 31 студзеня 1985

Дата затрымання: 25 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Цівунчык Дзмітрый

Дзяніса Сяргеевіча Нікіту затрымалі ўвечары 25 студзеня 2024 года за дробнае хуліганства. Яго даставілі ў дзяжурную частку РАУС. Ён не быў згодны з затрыманнем і нібыта пачаў выказваць на адрас супрацоўнікаў міліцыі абразы і пагрозы, пры тым згадаўшы Лукашэнку. Паводле версіі міліцыі, 38-гадовы мужчына рабіў гэта працяглы час і неаднаразова яго зняважыў. У выніку была пачатая крымінальная справа. Яго прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэсу.

Мужчыну судзілі 2 красавіка 2024 году публічна ў будынку Свіслацкага райвыканкама. Прысуд агучыў старшыня Свіслацкага раённага суду Дзмітрый Цівунчыктры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

23 траўня 2024 г. у Дзяніса адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Васіль Скок

7 чэрвеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 


Гэта не першая крымінальная справа Дзяніса. Пасля мінулай ён выйшаў на волю напрыканцы 2023 года, пасля чаго неаднаразова быў асуджаны паводле адміністрацыйных артыкулаў, у тым ліку за парушэнне прэвентыўнага нагляду. У выніку быў затрыманы паводле артыкула 368 КК у студзені 2024 года. 

У будынку Свіслацкага райвыканкама публічна асудзілі мужчыну за "абразу" Лукашэнкі

Стала вядома, што 38-гадовага Дзяніса Нікіту другога красавіка 2024 году асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэсу.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»