Аляксандр Судніковіч

Палітвязень

Дата затрымання: 27 траўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Суддзя: Хаткевіч Яўген

Месца зняволення: СІЗА-1

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Аляксандра Уладзіміравіча Судніковіча затрымалі ў канцы траўня на беларуска-літоўскай мяжы разам з яшчэ адным беларусам. Адзін з іх быў абвешчаны ў міжнародны вышук і спрабаваў нелегальна трапіць у Літву, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, а другі быў кіроўцам.

Аляксандр Судніковіч на "пакаянным відэа" казаў, што ён у 2021 годзе пакідаў каментары з" ухвалой " дзеянняў Андрэя Зэльцэра. Вядома, што Аляксандр доўгі час жыў у ЗША.

Яго абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі, абразе прадстаўніка ўлады, удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні, распальванні сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле арт. 368, арт. 369, арт. 361-1, арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

1 і 4 лістапада 2024 г. адбыўся разгляд справы Аляксандра ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзя Яўген Хаткевіч.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»