Даніла Чуль

Палітвязень

Дата нараджэння: 15 кастрычніка 2000

Дата затрымання: 2 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 23 сакавіка 2023

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Пракурор: Бізюк Раман

Месца зняволення: ПК № 15

Справы: "Рэвалюцыйнае дзеянне"

Групы: Актывісты

Даніла Раманавіч Чуль — жыхар Брэста. Быў затрыманы 2 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху з Брэсцкай вобласці.

Хлопцу прад'явўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і па ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй).

Данілу перавезлі ў Мінск і змясцілі ў СІЗА № 1.

11 студзеня 2022 справу, матэрыялы якой складаюць 160 тамоў, перадалі ў пракуратуру.

25 красавіка 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы. Паводле хадайніцтва пракурора Рамана Бізюка суддзя Сяргей Хрыпач закрыў працэс. Прычына — "у матэрыялах крымінальнай справы ёсць матэрыялы экстрэмісцкай скіраванасці".

Праз 4,5 месяцы, 6 верасня 2022 г., быў вынесены прысуд Данілу: 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 даляраў).

26 траўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У сакавіку 2023 г. стала вядома, што Данілу этапавалі ў магілёўскую ПК № 15.

Вясноўцам Марфе — 15 гадоў калоніі, Андрэю — 6: агучаны прысуды адразу дзесяці палітзняволеным

Суд у закрытым рэжыме цягнуўся чатыры з паловай месяцы — агулам прайшло 70 працэсаў па 158 тамах матэрыялаў крымінальнай справы. Пракурор Раман Бізюк запрасіў тэрміны фігурантам справы: ад пяці да 17 гадоў калоніі. Прысуды 6 верасня абвясціў суддзя Сяргей Хрыпач — ён прызначыў менавіта столькі, колькі запатрабавала дзяржабвінавачванне.

На "палітычных" судах ігнаравалі заявы пра катаванні. Што вядома пра суддзю і пракурора па справе над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі

"Вясна" распавядае, што вядома пра крымінальныя справы супраць палітвязняў, якія вялі суддзя Сяргей Хрыпач і пракурор Раман Бізюк.

Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым

На працэсе Андрэй Чапюк заявіў адвод суддзі Сяргею Хрыпачу. Гаеўскі-Ханада падтрымаў дадзенае хадайніцтва Чапюка, бо лічыць, што "суд з'яўляецца зацікаўленым бокам і, у першую чаргу, таму што суд з'яўляецца часткай рэпрэсіўнага апарата дзяржавы і зацікаўлены ў тым, каб пераследваць актывістаў, іншадумцаў..." Далей Хрыпач перапыніў яго. Хадайніцтва палітвязня падтрымалі таксама Галаўко, Дранец, Казлянка, Марач, Рабкова, Францкевіч, Чуль, Шпетны.

Справу ў дачыненні Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў перадалі ў пракуратуру

Як паведамляе СК, крымінальную справу ў дачыненні да каардынатаркі Валанцёрскай службы “Вясны” Марфы Рабковай, валанцёра арганізацыі Андрэя Чапюка ды ячшэ васьмі палітзняволеных анархістаў перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Адрас утрымання: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»