Алег Нічыпорка

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 чэрвеня 1998

Дата затрымання: 20 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
  • арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
  • арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Мінчанка Наталля, Нямкова Алена

Месца зняволення: ПК № 1

Алег Георгіевіч Нічыпорка жыве ў Бярозе, раней быў судзімы. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў яго затрымалі 17 лістапада 2021 года, 20 лістапада 2021 змясцілі пад варту.

У выніку 18 сакавіка 2022 г. яму прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 

  • ч. 1 і 2 арт. 218 КК  (Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці)
  • арт. 205 КК (Крадзеж)
  • арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўных сімвалаў)
  • арт. 341 КК (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці)

На судзе хлопец некалькі разоў мяняў паказанні, сведчыў аб катаваннях і ціску на яго падчас утрымання пад вартай.

Утрымліваўся ў СІЗА-7, пасля быў пераведзены ў баранавіцкі СІЗА-6.

26 снежня 2022 г. распачаўся новы суд паводле арт. 341 КК (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і ч. 2 арт. 205 КК (Крадзеж). Алегу, а таксама Івану Кату, паставілі ў віну дробны крадзеж з лецішча, а таксама надпісы на смеццевых баках ЖКГ. Ні гаспадары лецішчаў, ні ЖКГ прэтэнзіяў не мелі, аб чым напісалі ў пісьмовых заявах у суд. Перад працэсам палітвязень казаў блізкім, што будзе прызнаваць віну ў тым, чаго не рабіў. 23 студзеня 2023 г. суддзя Алена Нямкова прызнала хлопца вінаватым і дадала яму яшчэ паўгода зняволення.

У пачатку красавіка 2023 г. стала вядома, што Алега этапавалі ў наваполацкую ПК № 1.

Палітвязню з Бярозы дадалі да тэрміну яшчэ паўгода калоніі

Паводле блізкіх Алега Нічыпоркі, перад новым судом хлопец сказаў, што не вінаваты, але ізноў будзе прызнаваць віну, а патлумачыць усё пазней.

Класіка судовага жанру? Несастыкоўкі ў паказаннях і сведчанні аб катаваннях ніяк не паўплывалі на вынік судовага разгляду ў Бярозе

Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовых пасяджэнняў па справе Алега Нічыпоркі і Івана Ката. Гэты судовы працэс быў сапраўды складаным і вельмі супярэчлівым: адзін з абвінавачаных мяняў паказанні некалькі разоў, сведчыў аб катаваннях і ціску на яго падчас утрымання пад вартай. На судовых пасяджэннях фізічна кепска рабілася і абвінавачанаму, і яго сваякам. У вінаватасць Нічыпоркі па некалькіх эпізодах не верылі нават сведкі і некаторыя пацярпелыя. Многія ўдзельнікі гэтага працэсу спадзяваліся, што на гэтай справе судовая машына, якая ўжо доўгі час жорстка "закатвае" беларусаў у турмы, нарэшце, зламаецца. Спойлер: не зламалася.

 

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»