Уладзіслаў Купрыянаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 21 верасня 1988
Дата затрымання: 7 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Доля Мікалай
Справы: Справа ЧКБ
Заява аб прызнанні палітвязнем
Уладзіслаў Валер'евіч Купрыянаў працаваў інжынерам у "Магілёўскіх гарадскіх электрычных сетках". Быў затрыманы на пачатку жніўня 2022 года.
Яго вінавацяць у тым, што ён ўвосень 2020 года нібыта перадаваў звесткі пра месца жыхарства дзяржслужачых і сілавікоў "Чорнай кнізе Беларусі".
Уладзіславу выставілі абвінавачванні паводле ч. 3 арт. 352 КК (Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя дадзеныя) і ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы).
Палітвязня перавялі з СІЗА-1 у СІЗА-3.
Справу Уладзіслава пачалі разглядаць 24 лютага 2023 г. у Гомельскім абласным судзе. 13 красавіка суддзя Мікалай Доля прызнаў палітзняволенага вінаватым у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы, здзейсненай групай асоб, паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і прызначыў пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Разгляд апеляцыйнай скаргі палітвязня была прызначана на 27 чэрвеня ў Вярхоўным судзе.
7 ліпеня 2023 г. МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
13 ліпеня 2023 г. КГБ дадаў палітвязня ў "тэрарыстычны спіс".
Дзе адбывае пакаранне Уладзіслаў - высвятляецца.
У Гомелі вынесены прысуд жыхару Магілёва за перадачу звестак сілавікоў "Чорнай кнізе Беларусі"