Антон Сташэўскі
валанцёр фонду "Страна для жизни"
Палітвязень
Дата нараджэння: 26 сакавіка 1980
Дата затрымання: 9 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 траўня 2023
Суддзя: Кучук Дзіна
Месца зняволення: ПК № 15
Групы: Актывісты
Антон Аляксандравіч Сташэўскі — валанцёр фонда "Страна для жизни", а таксама пошукавага атрада "Ангел".
Быў затрыманы 9 ліпеня 2021 года падчас "шырокамаштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў". Спярша Антону прад'явілі абвінавачванні па арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Антона перавялі ў СІЗА-1.
Працэс пачаўся 17 кастрычніка 2022 г. у Мінгарсудзе: Антону выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам). 11 лістапада суддзя Дзіна Кучук прызнала палітвязня вінаватым і асудзіла яго да васьмі гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Неўзабаве Антона перавялі ў магілёўскую Турму № 4, адміністрацыя якой змяшчала яго ў канцы снежня ў карцар на дзесяць сутак.
Вось што распавядаў былы палітзняволены Канстанцін Шульга пра свайго сукамерніка — Антона Сташэўскага:
"Ён заўсёды "бадрачком". Антон у камеры адказваў за тое, каб дапамагаць навічкам: тлумачыць усё наконт побыту і наконт зносінаў. Калі патрэбныя былі нейкія рэчы першай неабходнасці, то ён усё даваў. У яго велізарныя-велізарныя сумкі — я ніколі такіх сумак не бачыў — з рознымі рэчамі. У гэтых сумках усё што хочаш можна было знайсці! Такі начальнік склада. Ён вельмі круты! Мне было вельмі прыемна з ім мець зносіны.
Раней у яго былі вельмі часта допыты — ад яго ўвесь час штосьці хацелі. Яму дзевяць месяцаў не давалі спатканняў з жонкай. Але ў лютым яму ўсё ж такі дазволілі спатканне. Бачна было, што ён хваляваўся. Ён усім казаў, што так даўно не бачыў жонку, што забыўся на ейны твар нават. Па сабе зразумеў, што ў ізаляцыі вельмі хутка забываецца голас чалавека, але твар… Калі яму сказалі, што будзе ў яго спатканне, то было бачна, як гэта важна для яго, як ён хвалюецца. Ён увесь час усіх падтрымліваў, мы з ім добра кантактавалі. Гэта вельмі добры чалавек".
У сакавіку 2023 г. МУС уключыла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
7 траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязня этапавалі ў ПК № 15 з магілёўскай Турмы № 4.
Восем і паўтара года калоніі: вынесены прысуды па справе Фонду "Страна для жизни"
Валанцёру Фонда "Страна для жизни" пагражае да 12 гадоў калоніі — на судзе ён не прызнаў віну