Міхаіл Лістападаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 верасня 1971

Дата затрымання: 11 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Хлышчанкоў Аляксей

Месца зняволення: ПК № 15

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Ураджэнца Расіі і жыхара Салігорскага раёна Міхаіла Міхайлавіча Лістападава асудзілі да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы) Крымінальнага кодэкса. 

Мужчыну судзілі ў закрытым рэжыме з 26 ліпеня 2022 г. Абставіны крымінальнай справы невядомыя праваабаронцам, але праўладныя СМІ паведамляюць, што Лістападаў нібыта "збіраўся стаць удзельнікам баявых дзеянняў ва Украіне і ўступіў у ваенізаванае падраздзяленне".

Палітвязень адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК № 15.

Да трох гадоў калоніі асудзілі жыхара Салігоршчыны, які планаваў ваяваць ва Украіне

У Гомельскім абласным судзе сёння агучылі прысуд 50-гадоваму ўраджэнцу Расіі і жыхару Салігорскага раёна Міхаілу Лістападаву. Яго асудзілі да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы) Крымінальнага кодэкса.

 

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»