Яўген Меркіс

Палітвязень

Дата нараджэння: 8 лістапада 1986

Дата затрымання: 13 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 9 верасня 2023

Суддзя: Хлышчанкоў Аляксей

Месца зняволення: ПК № 17

Групы: Дзеячы культуры, Журналісты

Справы: Пратэсты Гомель

Яўген Аляксандравіч Меркіс — журналіст, які асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавала і адпраўляла на суткі. Пасля прызнання шэрагу незалежных СМІ экстрэмісцкімі фармаваннямі Яўген займаўся краязнаўчай дзейнасцю.

13 верасня 2022 г. у Гомелі ў другой палове дня ў кватэры журналіста прайшоў ператрус, пасля чаго ў Яўгена канфіскавалі носьбіты інфармацыі, а яго самога затрымалі.

Яўгену Меркісу выставілі абвінавачанне паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Вядома, што Яўгена ў СІЗА-3 змяшчалі на чацвёра сутак у карцар за тое, што ён нібыта не пагаліўся.

Працэс над палітвязнем распачаўся 11 траўня 2023 г. у Гомельскім абласным судзе і ішоў у закрытым рэжыме.

30 траўня 2023 г. суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызнаў палітзняволенага вінаватым у стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса) і асудзіў на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

29 жніўня 2023 г. у Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме будзе разгледжана апеляцыйная скарга палітвязня. Суддзя Чаравач В.

З гомельскага СІЗА-3 Яўгена этапавалі 9 верасня 2023 г. ў папраўчую калонію № 17 (Шклоў). Там палітвязень мае знаходзіцца да сакавіка 2026 года.

У лістападзе 2023 г. праваабаронца Леанід Судаленка атрымаў навіны ад журналіста:

"Ён збольшага ў парадку, жыццё для тых месцаў стандартнае, на здароўе не скардзіцца. Перапісваецца з бацькам (маці памерла, сам Яўген удавец), абмяркоўваюць харчовую перадачу, званкоў пакуль не дазволілі. У вольны час чытае, глядзіць тэлевізар. Нядаўна ў калонію прыязджаў з выступам лектар-гісторык (які не ўдакладняе)".

Журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса асудзілі да чатырох гадоў калоніі

Яўген асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, вёў стрымы з мітынгаў так званых "дармаедаў”. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»