Ігар Ільяш

Палітвязень

Дата нараджэння: 18 ліпеня 1988

Дата затрымання: 22 кастрычніка 2024

Месца зняволення: СІЗА-1

Ігар Ільяш. Фота "Еўрарадыё"

Ігар Уладзіміравіч Ільяш - журналіст, муж палітзняволенай Кацярыны Бахвалавай

Ігар быў затрыманы 16 ліпеня 2021 года падчас масавых вобшукаў у незалежных журналістаў у Мінску і іншых гарадах Беларусі. У кватэры журналіста правялі вобшук, забралі тэхніку і кнігі, а затым яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання і не выпусцілі на волю праз 72 гадзіны. Стала вядома, што Ігар затрыманы ў межах крымінальнай справы на 10 дзён. Выйшаў на волю 26 ліпеня.

У кастрычніку 2024 г. стала вядома, што Ігар затрыманы. Ягоны фотаздымак у кайданках апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

Напрыканцы кастрычніка Ігара перавялі ў СІЗА № 1. У відэароліку, апублікаваным пасля затрымання, журналіст кажа, што яго пераследуюць за інтэрв’ю медыям, прызнаным беларускімі ўладамі "экстрэмісцкімі фармаваннямі".

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»