Марыя Місюк
Палітзняволеная
Дата затрымання: 9 сакавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Справы: "Чорныя салаўі"
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне, Затрыманыя непоўнагадовымі
Марыя Канстанцінаўна Місюк — непаўнагадовая ўкраінка.
На дзяржаўным тэлеканале АНТ 29 красавіка выйшаў прапагандысцкі фільм "Дети на прицеле. Завербованные врагом", дзе паведамілі аб затрыманні сямі падлеткаў за "супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі". Некаторых з іх абвінавачваюць у "акце тэрарызму" і "здрадзе дзяржаве".
У фільме распавялі, што шэсць падлеткаў нібыта аб'ядналіся ў "анархісцкую ячэйку "Чорныя салаўі", якую "пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны" стварыла 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк.
Супрацоўнікі АНТ сцвярджаюць, што падлеткі аб’ядналіся, каб рабіць дыверсіі па наводцы ў Беларусі, а пасля — у Расіі. Марыю абвінавачвааюць паводле ч. 2 арт. 289 КК (акт тэрарызму). Паводле сюжэту, 16-гадовая Марыя Місюк у 2022 годзе пераехала разам з сям'ёй з Украіны ў Беларусь, дзе стварыла "анархісцкую ячэйку для падрыхтоўкі тэрактаў". З "куратарам", як паведамляецца ў фільме, Місюк мела зносіны анлайн. Паводле супрацоўнікаў АНТ, куратарка "Марычка" адпраўляла Місюк "Інструкцыі па вырабе выбуховага прыстасавання, кактэйлю Молатава і літаратуру анархісцкага і дэструктыўнага зместу".
Месца ўтрымання Марыі ўдакладняецца.
Затрымалі семярых маладзёнаў
Некаторых з іх абвінавачваюць у "акце тэрарызма" і "здрадзе дзяржаве".