Сяргей Бувака
Палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 20 красавіка 1965
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Мінчанка Наталля
Пракурор: Круцько Аляксандр
Сяргей Сцяпанавіч Бувака быў асуджаны 26 сакавіка 2024 г. па ч. 1 арт. 368 КК. Ён - жыхар Бярозы, мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працуе механікам у Бярозаўскім ККП.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ў тэлеграм-чаце напісаў паведамленні з публічнай абразай Лукашэнкі. Судовае пасяджэнне праходзіла ў выязным рэжыме ў будынку Бярозаўскага камбіната кааператыўнай прамысловасці. Пракурор Аляксандр Круцько запатрабаваў для мужчыны 3 гады "хіміі" (абмежаванне свабоды з накіраваннем у ПУАТ), суддзя Наталля Мінчанка пагадзілася.
Праваабаронцам стала вядома, што пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай ўстанове адкытага тыпу. Месца ўдакладняецца.
12 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
58-гадовага механіка з Бярозы асудзілі на 3 гады "хіміі" за каментар пра Лукашэнку