Віктар Сачкоўскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 2 снежня 1989
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Груда Кацярына
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Сачкоўскаму Віктару Віктаравічу ставілі ў віну тое, што 27 лютага 2022 года ён зняў на відэа палёты ваенных самалётаў і адправіў відэазапіс т.зв. «экстрэмісцкаму фармаванню». Куды менавіта быў адпраўлены ролік - не ўдакладнялася. Справу разглядаў Брэсцкі абласны суд, а само судовае паседжанне праходзіла проста ў будынку брэсцкага СІЗА №7.
Вынікам суда стала 2 гады калоніі агульнага рэжыму, а таксама канфіскацыя тэлефона «як сродка здзяйснення злачынства». Прысуд Сачкоўскаму выносіла суддзя Кацярына Груда 11 сакавіка 2024 года, як вынікае з раскладу суда.
2 траўня 2024 г. у Віктара адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Андрэй Кавальчук.
Утрымліваўся ў СІЗА № 7, актуальны адрас невядомы.