Ігар Федарэнка

Палітвязень

Дата нараджэння: 26 кастрычніка 1992

Дата затрымання: 20 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Галаўкова Вера, Чарапанава Святлана

Месца зняволення: СІЗА-1

Справы: Пратэсты Мінск

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Ігара Андрэевіча Федарэнку ў сакавіку 2024 года асудзілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Гэта ч.3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 

Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова ў Мінскім гарадскім судзе 5 сакавіка 2024 г. Прысуд невядомы.

8 студзеня 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 

26 красавіка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Ігара. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Іванкоў.

3, 5 і 6 чэрвеня 2024 г. адбыўся перагляд справы ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзёй прызначылі Святлану Чарапанаву.

13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»