Аляксей Мельнікаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 20 траўня 1991

Дата затрымання: 4 снежня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Хвайніцкая Жанна

Пракурор: Качанава Крысціна

Месца зняволення: ПК № 17

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Селін Відмер, депутатка Швейцарского национального совета

Аляксей Мельнікаў.

Аляксей Генадзьевіч Мельнікаў быў затрыманы 4 снежня ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску. 

Яму было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках).

Утрымліваецца ў СІЗА-1 у Мінску.

У судзе Заводскага раёна Мінска 16 сакавіка 2021 года вынесены прысуд па крымінальнай справе Аляксея Мельнікава: 5 гадоў калоніі узмоцненага рэжыму.

"Выйшаў да "Рыгі", каб пабачыць арганізатараў". Судзяць мінчука Аляксея Мельнікава

У судзе Заводскага раёна Мінска 12 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да жыхара Мінска, палітычнага зняволенага Аляксея Мельнікава. Яго абвінавачваюць у злачынстве, прадугледжаным часткай 2 артыкула 293 КК РБ Крымінальнага кодэксу - масавыя беспарадкі.

Палітвязня Мельнікава за ўдзел у масавых беспарадках асудзілі на пяць год калоніі

У судзе Заводскага раёна Мінска 16 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да жыхара Мінска, палітычнага зняволенага Аляксея Мельнікава.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»