Дзмітрый Папкоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 студзеня 1988
Дата затрымання: 31 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Харошка Алег
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Справы: Пратэсты Гомель
Дзмітрый Леанідавіч Папкоў быў затрыманы 31 сакавіка 2023 года і змешчаны пад варту па крымінальнай справе паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), 368 КК (Абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім). Таксама па справе былі затрыманы Уладзімір Каменнаў, Ігар Чарнавусаў.
Усе яны родам з Гомеля і, мяркуючы па пастам у сацсетках, даўно сябравалі, разам удзельнічалі ў міжнароднай гульні ў Beer Pong У Гомелі.
Пасля брутальнага затрымання сяброў прымусілі запісаць «пакаяннае відэа» і сказаць пра тое, што яны стварылі чат, дзе перапісваліся паміж сабой, а пасля ўварвання РФ ва Украіну нібыта некалькі разоў у перапісках абразілі Лукашэнку, таксама пісалі «няправільныя» каментары. Яшчэ адно абвінавачванне – хлопцы «мелі знешнія сувязі» з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Украіну. Мяркуючы з усяго, менавіта гэта стала падставай для распачынання крымінальнай справы паводле артыкула «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
5 студзеня 2024 года ў Гомельскім абласным судзе распачаўся разгляд справы ў закрытым рэжыме. Суддзя — Алег Харошка.
На 10 траўня 2024 г. у Дзмітрыя прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі на закрытым пасяджэнні. Старшыня судовай калегіі Максім Філатаў.
24 траўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў СІЗА-3.
У Гомелі аднавіўся суд над кампаніяй сяброў за стварэнне чату і падтрымку Украіны