Павел Нявыглас
Палітвязень
Дата нараджэння: 16 лютага 2003
Дата затрымання: 10 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
Вынік суда: 1 год і 2 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 12 верасня 2023
Суддзя: Елавая Алена
Заява аб прызнанні палітвязнем
Павел Юр'евіч Нявыглас асуджаны судом Расонскага раёна Віцебскай вобласці па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса за тое, што ў жніўні 2020-га апублікаваў у Telegram звесткі пра тое, як вырабіць «кактэйль Молатава». Справу ў закрытым рэжыме 19 ліпеня 2023 года разгледзела суддзя Алена Елавая.
У выніку Паўла асудзілі да 1 года і 2 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
12 верасня 2023 г. малады чалавек спрабаваў абскардзіць прысуд у Віцебскім абласным судзе. Але апеляцыйны разгляд справы не змяніў меру пакарання.
Месца ўтрымання ўдакладняецца.
22 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.