Дзмітрый Паўтарак

Палітвязень

Дата нараджэння: 1 чэрвеня 1987

Дата затрымання: 9 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 9 сакавіка 2023

Суддзя: Жуковіч Алена

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 17

Справы: Пратэсты Мінск

Дзмітрый Іванавіч Паўтарак быў затрыманы ў сакавіку 2023 году. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, яго абвінавацілі ва ўдзеле ў мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Мужчына трапіў на відэа журналіста з акцый пратэсту ў першыя дні пасля выбараў.

Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 5 жніўня 2022 г. у судзе Савецкага раёна Мінска асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі".

Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыйную скаргу на прысуд 8 лістапада 2022 г.

Дзмітрый пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 17 у сакавіку 2023 г.

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 17. 246020, г. Гомель, вул. Барысенкі, 13, к. 2

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»