Глеб Сахар
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 жніўня 1982
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Зянькевіч Валянціна
Заява аб прызнанні палітвязнем
Глеб Мікалаевіч Сахар у красавіку 2024 года асуджаны да пазбаўлення волі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), 361-1 (Стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характару).
Утрымліваецца ў СІЗА №1.
19 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксей Хлышчанкоў.
У жніўні 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".