Ірына Клязовіч
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 5 траўня 1966
Дата затрымання: 23 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Васілеўскі Сяргей
Месца зняволення: Следчая турма № 8
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»
Справы: Данаты
Ірына Мікалаеўна Клязовіч з Салігорска была затрымана падчас масавага рэйду сілавых структур 23 студзеня 2024 года па сваяках палітвязняў і людзях, якія падтрымліваюць іх. Вядома, што першапачаткова Ірыну вінавацілі ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу).
Утрымліваецца ў СІЗА.
Справу Ірыны пачнуць разглядаць 18 верасня 2024 г. у Мінскім абласным судзе паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Працэс будзе весці суддзя Сяргей Васілеўскі.