Павел Лукашэвіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 3 снежня 1987

Дата затрымання: 20 верасня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Казакевіч Юрый

Павел Лукашэвіч. Фота з сацыяльных сетак.

Павел Юр'евіч Лукашэвіч з Ліды быў затрыманы ў верасні 2023 года. На міліцэйскім відэа ён распавёў, што ён нібыта быў зарэгістраваны ў "Плане Перамога" і ў тэлеграме пакідаў пагрозы сілавікам. Спачатку ён быў асуджаны па адміністрацыйным артыкуле, затым пераведзены ў СІЗА па крымінальнай справе. 

5 траўня 2024 года Паўла пачалі судзіць у Гродзенскім абласным судзе па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 361-1 (Стварэнне альбо ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (Абраза суддзі). Справу разглядаў суддзя Юрый Казакевіч.

27 траўня 2024 г. вынесены прысуд: пазбаўленне волі тэрмінам на 4 гады ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 22 тысячы рублёў.

Утрымліваўся ў турме № 1.

Актуальны адрас невядомы. 

23 жніўня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Паўла. Старшыня судовай калегіі Руслан Царук.

13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязня з Ліды асудзілі за "абразы" чыноўнікаў і "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні"

У Гродзенскім абласным судзе 27 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Ліды Паўла Лукашэвіча. Яго абвінавацілі ў “абразе прадстаўніка ўлады” (арт. 369 КК), “абразе суддзі альбо народнага заседацеля” (арт. 391 КК) і “стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім” (ч. 3 арт. 361-1 КК).

У Гродне за каментары ў тэлеграме судзяць жыхара Ліды

У Гродзенскім абласным судзе на 15 траўня прызначаны разгляд крымінальнай справы жыхара Ліды Паўла Лукашэвіча. Яго абвінавачаваюць у “абразе прадстаўніка ўлады” (арт. 369 КК), “абразе суддзі альбо народнага заседацеля” (арт. 391 КК) і “стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім” (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»