Канстанцін Прытуленка
Палітвязень
Дата нараджэння: 14 снежня 1979
Дата затрымання: 14 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Зямцоў Ігар
Месца зняволення: ПК № 3
Групы: Дзяржслужачыя, Сілавікі
Справы: Справа ЧКБ
Заява аб прызнанні палітвязнем
Канстанцін Сяргеевіч Прытуленка — былы памочнік пракурора Глускага раёну.
У відэа, якое публікаваў СК, Прытуленка казаў, што адпраўляў у чат-бот "Чорнай кнігі Беларусі" дадзеныя супрацоўніка пракуратуры Глускага раёна і лекара.
Па інфармацыі «Нашай Нівы», у 2005 годзе Канстанцін Прытуленка быў следчым, а пасля памочнікам пракурора раёна. Дзе Прытуленка працаваў да затрымання, невядома.
Усяго ў якасці пацярпелых прайшлі больш за дзясятак чалавек, сярод якіх былая намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама, «галоўны ідэолаг горада» Ала Галушка. Сярод іншых пацярпелых — сябры выбарчых камісій, работнікі пракуратуры, сілавікі і іншыя прадстаўнікі ўлады.
Утрымліваўся ў турме № 4.
18 ліпеня 2023 году яго асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.
На 6 кастрычніка 2023 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Канстанціна ў Вярхоўным судзе, на закрытым пасяджэнні. Суддзя — Сяргей Гураў. Прысуд набыў моц, адрас калоніі пакуль невядомы.
20 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Канстанціна ў "спіс экстрэмістаў".
24 кастрычніка 2023 г. КДБ дадаў Канстанціна ў "спіс тэрарыстаў".
Адбывае тэрмін у ПК № 3.