Генадзь Васілюк
Палітвязень
Дата нараджэння: 23 кастрычніка 1966
Дата затрымання: 7 снежня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Клышпач Іна
Пракурор: Кронда Ягор
Генадзь Фёдаравіч Васілюк — машыніст-чыгуначнік з вялікім стажам з Брэста. Спачатку, у верасні 2023 года, яго затрымалі і асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), пасля чаго яго звольнікі "па дамоўленасці бакоў". А 7 снежня 2023 года мужчыну змясцілі пад варту па крымінальнай справе за паклёп на Лукашэнку (арт. 367 КК).
Асуджаны 26 лютага 2024 года да пазбаўлення волі. Пракурор запытваў для яго 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі.
19 красавіка 2024 г. у Генадзя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Дзмітрый Куроўскі.
Утрымліваўся ў СІЗА № 7, актуальны адрас невядомы.
57-гадовага чыгуначніка з Брэста асудзілі ла "лайкі" у "Аднакласніках"