Андрэй Кобель

Палітвязень

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Вынік суда: 9 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Ананіч Алена

Групы: Лекары

Андрэй Анатольевіч Кобель — былы галоўны доктар, а таксама экс-дырэктар санаторыяў «Беларусь» у Літве і Расіі. Па інфармацыі праўладных СМІ, быў затрыманы ўлетку 2021 года. Яго абвінавачваюць у «зборы дадзеных пра беларусаў, якія адпачывалі ў санаторыях». Акрамя таго, сцвярджае "Беларусь 1", Кобель збіраў "звесткі аб рэзідэнцыі Лукашэнкі ў Сочы". 

Яго асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе 4 верасня 2023 года да дзевяці гадоў калоніі за "здраду дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Справу разглядала Алена Ананіч.

24 лістапада 2023 года адбылася апеляцыя па яго справе, а ў снежні яго адправілі ў калонію адбываць тэрмін. Месца адбыцця пакарання ўдакладняецца. 

Супрацоўнікаў санаторыя "Беларусь" асудзілі за "агентурную дзейнасць" і "здраду дзяржаве"

У Мінскім гарадскім судзе 11 чэрвеня 2024 года грамадзянку Літвы і загадчыцу маркетынгавай службы санаторыя "Беларусь" у Друскінінкаі Аленай Романаўскіене асудзілі да шасці гадоў калоніі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»