Анатоль Шуляк

Палітвязень

Дата нараджэння: 3 ліпеня 1979

Дата затрымання: 9 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 9 студзеня 2023

Суддзя: Сотнікаў Анатоль

Месца зняволення: ПК № 1

Шуляк Анатоль Пятровіч асуджаны паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). З 21 снежня па 9 студзеня 2023 года справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Сотнікаў Анатоль. Асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Прысуд судовай калегіі па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда набыў моц.

7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбывае прысуд у ПК-1.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»