Ганна Карняенка
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 8 снежня 1985
Дата затрымання: 15 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Чарапанава Святлана
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Пол Суіні — намеснік прадстаўніка Лейбарысцкай партыі Шатландыі
Ганна Валянцінаўна Карняенка — былая бухгалтарка Мінскага элетратэхнічнага завода імя Вавілава. Яе абвінавацілі ў незаконных дзеяннях ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і асабістых даденых (ч. 3 арт. 203-1 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт 130 КК).
Судовы працэс пачаўся 19 траўня 2023 года і праходзіў закрытым рэжыме, таму інфармацыі пра сутнасць абвінавачання небагата. Вядома, што Ганну звольнілі з працы пасля «Народнага ўльтыматуму» ў 2020 годзе, затым яна судзілася з прадпрыемствам па факце незаконнага звальнення.
У Мінскім гарадскім судзе 24 траўня 2023 года ёй прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на пяць гадоў. Справу разглядала суддзя Святлана Чарапанава.
29 чэрвеня 2023 г. КГБ дадаў палітзняволеную ў "тэрарыстычны спіс".
Ганна адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 4.
Былой бухгалтарцы Мінскага элетратэхнічнага завода прысудзілі пяць гадоў калоніі