Андрэй Навасельчан

Палітвязень

Дата нараджэння: 21 чэрвеня 1985

Дата затрымання: 16 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Пазняк Уладзімір

Месца зняволення: ПК № 3

Групы: Актывісты

Справы: Пратэсты Гродна

Андрэй Навасельчан

Андрэй Сцяпанавіч Навасельчан быў незалежным назіральнікам у 2020 годзе на выбарах. Быў асуджаны судом Кастрычніцкага раёна Гродна па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 артыкула 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак),
  • ч. 1 артыкула 368 (Абраза Лукашэнкі),
  • арт. 369 КК РБ (Абраза прадстаўніка ўлады)

10 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Знаходзіўся ў Следчай турме № 8. Адбывае пакаранне ў ПК № 3.

Незалежнага назіральніка з Гродна асудзілі да двух гадоў калоніі

Стала вядома, што 8 лютага 2023 года ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі інжынера Андрэя Навасельчана. Вядома, што ён таксама быў незалежным назіральнікам на выбарах-2020.

У Гродне затрымалі незалежнага назіральніка на выбарах-2020 Андрэя Навасельчана

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, у 2020 годзе яго затрымлівалі за абразу супрацоўнікаў міліцыі, аднак потым вызвалілі. Зараз 37-гадовы мужчына затрыманы за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў", "абразу супрацоўнікаў міліцыі" і рэгістрацыю ў чат-боце "План Перамога".

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»