Дзмітрый Іваноў
Палітвязень
Дата нараджэння: 30 кастрычніка 1998
Дата затрымання: 1 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 студзеня 2022
Дзмітрый Андрэевіч Іваноў асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за ўдзел у акцыях пратэсту паводле артыкула 342 крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак).
З 1 ліпеня 2022 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 21.
Вядома, што 30 кастрычніка 2022 г. палітвязня затрымлівалі на "хіміі".
У судзе Мазыра і Мазырскага раёна 18 красавіка 2023 г. адбыўся працэс па замене Дзмітрыю Іванову пакарання на больш жорсткае. Яго змясцілі ў мазырскі ІЧУ. Суддзя Анатоль Стрэльчанка пастанавіў перавесці палітвязня ў калонію на тэрмін 8 месяцаў і 11 дзён.
Актуальнае месцазнаходжанне высвятляецца.
22 затрыманыя: што цяпер вядома пра пераслед палітзняволеных "хімікаў"