Аляксей Кулікоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 17 верасня 1987

Дата затрымання: 26 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Вынік суда: 23 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Раманоўскі Валерый

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне

Аляксей Вітальевіч Кулікоў — грамадзянін Расійскай Федэрацыі. У праўладным фільме "Гаспар не вышел на связь" распавялі, што год таму Кулікоў збег ад прызыву, а трапіць у Гродна яму дапамог расейскі апазіцыянер Данііл Крынары (Кавалеўскі). Кулікова затрымалі 26 лютага 2023 года. Па версіі КДБ Аляксей здымаў на фота аб'екты ў Гродне для "ўкраінскіх спецслужб" — ваенкамат Гродна і Гродзенскага раёна, вайсковую частку 41780, нафтабазу раёна Аульс, нафтабазу раёна Дзевятоўка, генконсульства РФ. Кулікову выставілі абвінавачванні паводле ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму) і ч. 2 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму) Крымінальнага кодэкса.


Вядома, што з бліжэйшых сваякоў у мужчыны ёсць толькі бабуля.

У Гродзенскім абласным судзе 26 лютага 2024 году распачаўся суд у закрытым рэжыме па "справе падрыхтоўкі дыверсій у Гродне". Судзяць беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Аляксея Кулікова.

11 красавіка 2024 г. Валер Раманоўскі агучыў прысуд. Вадзіма Пацэнку асудзілі да 21 года калоніі, а Аляксея Кулікова — да 23 гадоў зняволення. Апошняе слова Кулікоў вымавіў па-ўкраінску, а Пацэнка заявіў "аб наяўнасці ў яго дзеяннях палітычнай падаплёкі", паведамляюць праўладныя Telegram-каналы, негледзячы на тое, што суд быў закрыты.

28 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Андрэй Кавальчук.

2 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў турме № 1.

Актуальны адрас невядомы. 

За "падрыхтоўку дыверсій" у Гродне да 21 і 23 гадоў асудзілі двух мужчын

У Гродзенскім абласным судзе з 26 лютага 2024 года ў закрытым рэжыме за "падрыхтоўку дыверсій" судзілі беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Аляксея Кулікова.

За "падрыхтоўку дыверсій" у Гродне да 21 і 23 гадоў асудзілі двух мужчын

У Гродзенскім абласным судзе з 26 лютага ў закрытым рэжыме за "падрыхтоўку дыверсій" судзілі беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Аляксея Кулікова. Іх абвінавачвалі агулам па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку паводле ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). 11 красавіка Валер Раманоўскі агучыў прысуд. Вадзіма Пацэнку асудзілі да 21 года калоніі, а Аляксея Кулікова — да 23 гадоў зняволення. Апошняе слова Кулікоў вымавіў па-ўкраінску, а Пацэнка заявіў "аб наяўнасці ў яго дзеяннях палітычнай падаплёкі", паведамляюць праўладныя Telegram-каналы, негледзячы на тое, што суд быў закрыты.

"Акт міжнароднага тэрарызму". У Гродне распачынаецца суд за "падрыхтоўку дыверсій"

Распавядаем, што вядома пра справу, а юрыст "Вясны" Павел Сапелка каментуе, ці пагражае фігурантам справы смяротнае пакаранне.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»