Павел Макаранка
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 кастрычніка 1980
Дата затрымання: 8 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Арэхоўская Ю.
Паўла Валер'евіча Макаранку прызналі вінаватым паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 7 сакавіка 2024 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва прысуд агучыла суддзя Ю. Арэхоўская.
Мужчына не прызнаў віну. Апроч тэрміну зняволення, суддзя пастанавіла канфіскаваць у даход дзяржавы мабільны тэлефон Макаранкі, які быў выкарыстаны "як сродак здзяйснення злачынства".
Вядома, што апеляцыя адбылася 7 траўня 2024 года: яна пакінула прысуд у сіле.
24 траўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі за каментар пад фота Лукашэнкі