Яўген Пугач
Палітвязень
Дата нараджэння: 6 траўня 1984
Дата затрымання: 4 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сімахіна Любоў
Месца зняволення: СІЗА-1
Групы: Бізнесмены
Яўген Міхайлавіч Пугач — прадстаўнік мінскага стартап-хаба "Імагуру". Выпускнік магістарскай праграмы ЕГУ "Еўрапейскія даследаванні", пасля гэтага працаваў у шэрагу НДА і прыватным сектары з бізнесам. Ствараў і развіваў стартап-экасістэмы Беларусі.
У Мінскім гарадскім судзе прызначылі разгляд крымінальнай справы супраць Таццяны Марыніч, Анастасіі Хамянковай, а таксама Яўгена Пугача. Іх абвінавачваюць агулам паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, Таццяну Марыніч і Анастасію Хамянкову будуць судзіць завочна, а Яўген Пугач утрымліваецца пад вартай з ліпеня 2023 года. Справу прызначаны весці Любоў Сімахіна.
Агулам у віну фігурантам справы ставіцца 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
- "змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады" (ч. 1 арт. 357 КК);
- "заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) , іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" (ч. 3 арт. 361 КК);
- "ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў" (ч. 2 арт. 243 КК);
- "злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі" (ч. 2 арт. 424 КК);
- "дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь" (арт. 369-1 КК)
- "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 2 арт. 361-4 КК);
- "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці" (ч. 3 арт. 130 КК);
- "удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу" (ч. 2 арт. 361-3 КК);
- "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 2 арт. 361-2 КК);
- "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім" (ч. 2 і 3 арт. 361-1 КК).
2 снежня 2024 году ў Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд - 4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 500 базавых велічынь (20 тысяч рублёў). Яго таксама пазбавілі права пяць гадоў займаць пасады, якія звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністратыўна-гаспадарчых працаў. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) , іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў) Крымінальнага кодэксу.
Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба "Імагуру"
Прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба "Імагуру" пачнуць судзіць 2 верасня 2024 году
Скончана расследванне завочнай крымінальнай справы супраць сузаснавальніц мінскага стартап-хаба «Імагуру»
Таццяне Марыніч і Анастасіі Хамянковай інкрымінаваныя па дзевяць артыкулаў Крымінальнага кодэксу.