Павел Пяскоў
Дата нараджэння: 14 чэрвеня 1989
Дата затрымання: 18 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 363 Крымінальнага кодэксу – Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Месца зняволення: ПК №2

Павел Андрэевіч Пяскоў – жыхар Маладзечна, да затрымання даглядаў за сваёй хворай бабуляй.
Быў абвінавачаны ў супраціўленні супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас затрымання сілавікамі мірных пратэстоўцаў на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў г. Маладзечна. У той дзень міліцыя адвольна, з ужываннем непрапарцыйнага гвалту затрымала аднаго з прысутных пратэстоўцаў, сцвярджаючы, што той актыўна ўдзельнічаў у несанкцыяваным мерапрыемстве. Павел Пяскоў знаходзіўся побач з некалькімі дзесяткамі гараджан, якія спрабавалі не даць затрымаць удзельнікаў мірнага сходу.
На Паўла ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку міліцыі). Да суда ён знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе. Разам с Паўлам па справе праходзіў Уладзіслаў Еўсцігнееў.
29 верасня 2020 года суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд Паўлу Пяскову і пакараў яго 3 гадамі і 3 месяцамі пазбаўлення волі. Уладзіслаў Еўсцігнееў атрымаў на 3 месяцы меней.
20 лістапада ў Мінскім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў адвакатаў Пяскова і Еўсцігнеева, а таксама пратэст пракурора Сяргея Габруковіча. Судовая калегія Мінаблсуда пакінула ў сіле прысуд Маладзечанскага суда, а скаргі і пратэст — адхіліла.
Павел Пяскоў ўтрымліваўся ў турме №8 у Жодзіна, пасля апеляцыі этапіравалі ў папраўчую калонію №2 у Бабруйску.
Хроніка судовага разбіральніцтва па крымінальнай справе ў адносінах Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева:
![]()
У Маладзечне пачаўся суд за патасоўку з сілавікамі, дзе АМАПавец дастаў пісталет. Рэпартаж
![]()
Узяты пад варту маладзечанец, якога судзяць за патасоўку з сілавікамі, дзе АМАПавец дастаў пісталет
![]()
"Трэба было спыніць гэты канфлікт". Што на судзе кажуць абвінавачаныя маладзечанцы па справе за патасоўку з АМАПаўцамі
![]()
Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў сілавікоў на акцыі, пракурор просіць пазбавіць волі
![]()
Двух маладзечанцаў пазбавілі волі на тры гады за патасоўку, падчас якой амапавец дастаў пісталет